Настройки: Разшири Стесни | Уголеми Умали | Потъмни | Стандартни
АГОНЬ
web
Агню даслалі ліст:
Тугі
І гладкі папяровы скрутак,
Шаўковай стужкай абвінуты,
Пячаткай сцяты за рагі.
Вось вестку пальцы прынялі.
Імгненна пачарнела стужка,
Пакуль рукой дрыготкай гушкаў
Агонь
Доўгачаканы ліст.
Твар ад натугі зыркім стаў,
Дрыжалі вусны ў хваляванні.
Што там - адмова ці прызнанне -
У белай глыбіні ліста?
"Я так чакаў пісьма здалёк.
Святла, каб прачытаць, мне хопіць..."
Ён скрутак разгарнуў -
і попел
Гарачы твар яго апёк.
© Галина Булика
© Издателство LiterNet,
02. 11. 2003
=============================
Публикация в "Антология на беларуската поезия", С.,
изд. "Панорама", 2000.
|